You are viewing [info]kupalina's journal

"Белая яблыня грому"

 16 снежня а 19. 00 гадзіне ў КЗ “Мінск”адбыўся канцэрт Л. Вольскага з праграмай “Белая яблыня грому”. Канцэрт уяўляў сабою сапраўдную тэатральную пастаноўку, якая складалася з дзвюх дзеяў.




 

Першая дзея распачалася песняй “Заснаванне Вільні” на словы А. Міцкевіча. Паміж песнямі гледачы змаглі прагледзець відэаролік з удзелам сына М. Танка, а таксама праслухаць верш у выкананні Л. Геніюш.

 

Заспяваць песню “Немец” на словы Ф. Багушэвіча Вольскаму дапамог Аляксандр Памідораў.  





У праграме канцэрта прагучалі дзве новыя песні – на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Напрыканцы першай дзеі, выканана песня на твор Рыгора Барадуліна.

 










Пасля дваццаціхвіліннага перапынку на сцэну выйшла “Крамбамбуля”, а разам з ёю: вяселле, смех, танцы і пазітыўны настрой. Першая песня другой дзеі  “Я нарадзіўся тут” прагучала ў выкананні З. Вайцюшкевіча і Л. Вольскага, да якіх пасля далучыўся А. Памідораў.  
 





 








 Песня “Такога няма нідзе” выканана сумесна  з Уладзімірам Пугачом.








   


 

Ганна Хітрык

 













 

 

“Крамбамбуля” знаёміла сваю аўдыторыю з новым рэпертуарам гурта.













Лявон рэпрэзентаваў новую песню “Хай будзе дзень.










 

Пасля сканчэння канцэрта, “Крамбамбулі” прыйшлося выйсці на біс. Тут ужо прагучала ўсім агульнавядомая песня “Госці”. За адданасць прыхількам іх творчасці, гурт зладзіў аднахвілінную дыскатэку. 

 

 

Comments